Міжнародная акцыя "Ноч музеяў" - сапраўднае свята для прыхільнікаў музейнага мастацтва!
Гэтае свята ахінутае таямніцай, напоўненае музыкай і незвычайнымі сустрэчамі, разнастайнымі і яркімі ўражаннямі. І, вядома, акцыя –гэта падзея, якае аб'ядноўвае музеі і дазваляе зрабіць музейную прастору крыху бліжэй да наведвальніка.
У гэтым годзе ноч ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф.К.Багушэвіча пройдзе пад дэвізам “Ці ж нам жыць у маркоце?!”.
Імпрэза адбудзецца 18 мая, пачатак а 20-й гадзіне.
У праграме:
- “Фэстываль эпохі дэфіцыту”- праца інтэрактыўных пляцовак.
- Начны музейны квэст “Што ў чамаданчыку дылетанта?” (падарожжа па музейнай экспазіцыі з экскурсаводам- невідымкай).
- Канцэртная праграма “…І лашчыць душу саксафон”.