У Ашмянах пройдзе Калядны турнір па гандболе на прызы старшыні райвыканкама
З 4 па 6 студзеня ў Ашмянах на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу пройдзе Калядны турнір па гандболе сярод юнакоў і дзяўчат на прызы старшыні Ашмянскага райвыканкама.
Урачыстае адкрыццё спартыўных спаборніцтваў пройдзе 4 студзеня ў 14.00.