Галоўная / Аб'явы / Анонсы
16.08.2021

У Ашмянах пройдзе Міжнародны турнір па гандболе на прызы алімпійскага чэмпіёна Андрэя Барбашынскага

   З 20 па 23 жніўня ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе г. Ашмяны пройдзе традыцыйны міжнародны турнір па гандболе на прызы алімпійскага чэмпіёна, ганаровага грамадзяніна г.Ашмяны Андрэя Барбашынскага.
   Сёлета спартыўнае свята будзе мець свае асаблівасці. На гэты раз на гульнявую пляцоўку выйдуць дарослыя, так што напал запалу забяспечаны. Як распавёў мэнэджар ГА "Беларуская федэрацыя гандбола «Мікалай Тадарашка, плануюць удзельнічаць у турніры каманды з Беларусі (СКА "БДУФК", "Машэка" з Магілёва, "Кронан" з Гародні, каманда з Гомеля), а таксама каманды з Маскоўскай вобласці і Ціраспаля Малдаўскай Рэспублікі. Чакаецца, што ашмянскіх балельшчыкаў, аматараў «ручнога мяча» — і дзяцей, і ветэранаў гандбола — парадуе зборная каманда нашага раёна, якая прыме ўдзел у турніры.
   Удзельнікаў спаборніцтваў і балельшчыкаў, як заўсёды, чакае мноства незабыўных уражанняў.