Галоўная / Аб'явы / Анонсы
22.01.2020

Увага, фотаконкурс!

Да 80-годдзя ўтварэння Ашмянскага раёна рэдакцыя газеты "Ашмянскі веснік" сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама аб'яўляе фотаконкурс " Ашмянскі раён вачыма жыхароў і гасцей».

На конкурс прымаюцца здымкі ў чатырох намінацыях:» гарадскі пейзаж«,» сельскі пейзаж « — жыццё горада/вёскі сёння, "раён у асобах" - партрэтныя фота жыхароў раёна ў іх паўсядзённым жыцці « "архіўныя фота" - фатаграфіі раёна, зробленыя не менш за пятнаццаць гадоў таму.  Абавязкова наяўнасць кароткага апісання. Ад аднаго ўдзельніка конкурсу прымаецца не больш двух здымкаў ў кожнай намінацыі.

Работы прымаюцца да 5 лютага ўключна на паштовую скрыню inga20-1997@mail.ru з пазнакай "конкурс". Акрамя таго, архіўныя фота на папяровых носьбітах можна прынесці ў рэдакцыю па адрасе г. Ашмяны, вул.

Пераможцы будуць вызначаныя кампетэнтным журы ў складзе арганізатараў фотаконкурсу. Лепшыя здымкі будуць апублікаваныя на старонках газеты, сайце, а таксама ў сацыяльных сетках.  Таксама пераможцы ў кожнай намінацыі атрымаюць прызы.

Галоўная мэта конкурсу - з дапамогай архіўных і сучасных фота аднавіць і разгледзець "карцінку" развіцця раёна да яго сучаснага аблічча.  Чакаем Вашы фота!