Восень - цудоўная пара для таго, каб сябрам сабрацца разам і павесяліцца. 28 кастрычніка ў раённым цэнтры культуры прайшло раённае свята "Восеньскі карнавал" ў рамках рэспубліканскай акцыі "Культурная субота" для вучняў старэйшых класаў школ горада. На карнавале былі выбраны кароль і каралева. Імі сталі Артур Марцінкевіч і Ангеліна Кеда. Таксама былі падведзены вынікі па загадзя абвешчаных намінацыях. Пераможцам у намінацыі "Восеньскі крэатыў" стала Ксенія Бражыцкая, лепшы касцюм быў у Ілоны Корзан. У намінацыі "Лепшая маска" перамагла Ангеліна Адашкевіч, а лепшая восеньская прычоска была ў Яны Янч. У конкурсе восеньскіх кампазіцый перамог Ашмянскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Жадаючыя маглі сфатаграфавацца каля восеньскай фотазоны, а таксама паўдзельнічаць у майстар-класе і вырабіць сабе маску. Вясёлыя гульні, конкурсы, добрая музыка стваралі святочны настрой. Далей удзельнікаў свята чакала дыскатэка.