Вялікая бяда ад маленькага акурка...

   Па статыстыцы адной з галоўных прычын ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад вогненнай стыхіі ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Часцей за ўсё вінаватыя ў такіх трагедыях знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення. Грэбуючы элементарнымі правіламі пажарнай бяспекі ў абыходжанні з агнём яны не задумваюцца над тым, што ўяўляюць небяспеку не толькі для ўласнага жыцця і здароўя, але і для блізкіх ім людзей і суседзяў. У пацверджанне таго выпадкі, калі вінаватых «цыгарэтных пажараў» ратавалі ад згубы работнікі Ашмянскага РАНС.
   Так 18 студзеня 2018 года ў 21 гадзіну 40 хвілін адбыўся пажар у жылым доме па вуліцы Баумана ў горадзе Ашмяны. У тую ноч работнікі Ашмянскага РАНС выратавалі гаспадара домаўладання, які быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Ашмянскай ЦРБ з дыягназам – атручэнне прадуктамі гарэння. Падобная гісторыя здарылася апоўначы 14 сакавіка. Тады ў цэнтр аператыўнага кіравання Ашмянскага РАНС паступіў трывожны званок ад жыхара вёскі Паляны, які знаходзіўся ў задымленым доме і не мог самастойна выбрацца вонкі. Ратавальнікі-пажарныя варты №1 ПАВЧ-1 горада Ашмяны дасталі з задымленага домаўладання чалавека, які церпіць бедства. Яшчэ да прыбыцця медработнікаў яны аказалі пацярпеламу першую медыцынскую дапамогу. Далей высветлілася, што ў крыві ў выратаванага мужчыны аказалася 2,55 праміле алкаголю.
   Для таго, каб пазбегнуць падобнага роду трагедый неабходна выконваць элементарныя правілы пажарнай бяспекі для жылых будынкаў і збудаванняў:
1. Ні ў якім разе не курыце ў стане алкагольнага ап'янення.
2. Не курыце паблізу лёгкаўзгаральных і гаручых вадкасцяў.
3. курыце толькі ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах.
4. Не кідайце запалкі і недакуркі куды патрапіла. Абавязкова пераканайцеся, што запалка і недакурак не толькі не гараць, але і не тлеюць.
5. Папяльніцы павінны быць выкананы з негаручага матэрыялу. Пры напаўненні папяльніцы не лянуйцеся ачышчаць яе ад смецця, так як найменшая іскра можа запаліць яго.
6. Захоўвайце запалкі, запальніцы, цыгарэты ў месцах, недаступных для дзяцей і пажылых людзей.
7. Устанавіце аўтаномны пажарны апавяшчальнік. У пэўны момант ён можа выратаваць вам і вашым блізкім жыццё.
   Памятаеце, што пажар лягчэй прадухіліць, чым потым пажынаць яго плён!