Займальную экскурсію для выхаванцаў школы-інтэрнат арганізавалі супрацоўнікі раённага цэнтра культуры. Дзецям выдалася магчымасць наведаць помнік нематэрыяльнай спадчыны «Нявесцін камень». Удзельнікі студыі тэатральна-эстрадных мініяцюр «Смайл» паказалі дзецям тэатралізаваную мініяцюру «Камень цудатворца» па матывах легенды. Аб гісторыі паходжання, значнасці гэтага аб'екта для нашага раёна, пра многія іншыя важныя гістарычныя аб'екты і памятныя мясціны Ашмяншчыны расказаў метадыст раённага цэнтра культуры С. Жылік. Дзеці загадалі свае запаветныя жаданні ў каменя, выпрабавалі вады з цудадзейнай крыніцы і з добрым настроем вярталіся да сваёй паўсядзённым жыцці.