15 верасня ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры вёскі Паляны прайшла аглядная экскурсія для выхаванцаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна. Госцем АРіТК ў гэты дзень стаў і святар Храма Уваскрэсення Хрыстова г.Ашмяны протаіерэй Пётр Петлеха. Рабяты з ТЦСАН змаглі наведаць музейную этнаграфічную экспазіцыю «Беларуская хатка» і паўдзельнічаць у майстар-класе па рукадзеллі "Лялька-абярэг", дадзеным мясцовай майстрыцай -Валянцінай Пакульневіч. Пасля заканчэння гадзіны прыкладнай творчасці кожнаму з дарагіх гасцей былі ўручаны падаруначкі-абярэгі на памяць.