Бярозавы сок, як вядома, спрадвеку карыстаецца вялікай папулярнасцю. І гэта не дзіўна, бо ў ім утрымліваецца мноства патрэбных арганізму рэчываў, прычым у збалансаваных колькасцях. Многія аднаўляюць сваё здароўе і патрэба ў вітамінах за кошт гэтага цудоўнага напою.
У адпаведнасці з Лясным Кодэксам і Законам Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце», пры ажыццяўленні нарыхтоўкі бярозавага соку юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі павінны мець лясны білет, выпісаны юрыдычнай асобай, якая вядзе лясную гаспадарку. Грамадзянам прадастаўляецца магчымасць свабоднай нарыхтоўкі драўняных сокаў бясплатна на ўчастках лесу, вызначаных для гэтых мэтаў лясгасамі, а таксама магчымасць набыцця нарыхтаванага соку ў структурных падраздзяленнях лясгасаў. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным сайце лясгаса або ў лясніцтвах.
Звяртаю Вашу ўвагу, што існуюць тэрыторыі, на якіх нарыхтоўка драўняных сокаў забараняецца. Нарыхтоўваць драўняныя сокі нельга ў прыбярэжных палосах рэк, азёр, вадасховішчаў і іншых водных аб'ектаў, у межах палос адводу чыгунак і аўтамабільных дарог, іншых транспартных і камунікацыйных ліній. Забаронена нарыхтоўваць драўняны сок у населеных пунктах, у дэндралагічных парках, батанічных садах, у месцах пасялення і вырастання дзікіх жывёл і дзікарослых раслін, занесеных у Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь, у межах акруг і зон санітарнай аховы курортаў. Таксама нельга нарыхтоўваць сок у межах гісторыка-культурных запаведнікаў, мемарыяльных паркаў, археалагічных помнікаў, на тэрыторыі санаторыяў, дамоў адпачынку, у месцах масавага адпачынку насельніцтва.
За парушэнне правілаў і тэхналогіі нарыхтоўкі соку прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 15.26 Каап Рэспублікі Беларусь. Таксама з парушальніка спаганяецца кошт незаконна нарыхтаванага соку, згодна устаноўленых нормаў.
«Тэлефон даверу» Смаргонскай МРІ 3-26-74.