Адкрыты дыялог з моладдзю

   19 красавіка 2018 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Выхад ёсць!» работнікі Ашмянскага РАНС і РК ГА «БРСМ» правялі адкрыты дыялог з моладзевым актывам раёна.
   Праблемныя пытанні, звязаныя з парушэннем правілаў пажарнай бяспекі, асвяціў інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Садоўскі Міхаіл Генадзьевіч. Акцэнт быў зроблены на забароне выпальвання сухой расліннасці на корані і захаванні мер бяспекі пры распальванні вогнішчаў. Удзельнікам былі даведзены статыстычныя дадзеныя і некаторыя выпадкі ўзнікнення НС пры неасцярожным абыходжанні з агнём.
   Далей слова перадалі першаму сакратару Ашмянскага РК ГА «БРСМ» Шыдлоўскай Вользе Леанідаўне, яна праінфармавала прысутных аб запланаваных у Ашмянскім раёне мерапрыемствах, падняла пытанне па падпісной кампаніі на выданне «Знамя юности» і давяла інфармацыю, звязаную з інтэрнэт-рэсурсамі БРСМ.