У Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці, у вёсцы Грынцы ёсць конна-спартыўны цэнтр, названы «Гіпіка», - у гонар…кнігі. Так-так, знакамітай старжытнай «Кнігі пра коняў», якая ўпершыню ўбачыла свет у 1603 годзе, а напісаў яе Вялікага Княства Літоўскага маршалак Крыштаф Монвід Дарагастайскі, чыім любімым маёнткам была Мураваная Ашмянка - зараз невялікая вёска амаль на мяжы з Літвой.
Дарагастайскі стаў першым, хто на паперы выклаў землякам асновы выяздкі як вытанчанай навукі, дзе няма мяжы дасканаласці. Адасобіўшыся ў Мураванай Ашмянцы, Дарагастайскі завяршыў рукапіс «Гіпікі» і папрасіў князя на Алыцы і ў Нясвіжы Мікалая Крыштофа Радзівіла (Сіроткі), каб кнігу праілюстраваў яго прыдворны гравёр, вядомы сваім выдатным талентам Томаш Макоўскі. Такім чынам, сёння «Гіпіка» ўяўляе каштоўнасць і як літаратурны помнік, і як крыніца бясцэннай інфармацыі пра гісторыю конегадоўлі на нашых землях, і як сбор гравюр Макоўскага.
Можна з вялікай доляй верагоднасці дапусціць, што ў канцы XVI - пачатку XVII стагоддзя ў ваколіцах МураванайАшмянкі пасвіўся «эксперыментальны» табун вялікага маршалка. Такім чынам, з'яўленне на Ашмяншчыне абсталяванага па-сучаснаму конна-спартыўнага цэнтра, дзе шануюць традыцыі і імкнуцца да ўдасканалення, было, можна сказаць, наканавана ходам гісторыі ...
25-26 жніўня 2007 года адбылася прэзентацыя «Гіпікі» у якасці аграэкатурыстычнага цэнтра. Атрымаўся яркае, запамінальнае культурна-спартыўнае свята "Дні Дарагастайскага».
Адкрыццё новага асяродка турызму віталі намеснік міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Чэслаў Шульга, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандр Каваленя, старшыня Ашмянскага райвыканкама Юрый Адамчык, шматлікія госці з усёй рэспублікі. Бо развіццё сельскага турызму - адзін з перспектыўных напрамкаў Праграмы адраджэння і развіцця вёскі, прынятай Урадам Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2010 года.
КСЦ ў Грынцах заснаваў алімпійскі чэмпіён па выяздцы Віктар Угрумаў. Каля двух гадоў таму сюды прыйшлі новыя гаспадары, знаёмыя са спадчынай Дарагастайскага, хто усёй душой любіць коней і конны спорт, зацікаўленыя ў тым, каб конна-спартыўны цэнтр стаў «візітнай карткай» не толькі раёна, але і Беларусі. За невялікі тэрмін зроблена вельмі шмат. У прыватнасці, набыты спартыўныя коні добрых крывей, пераважна Ганноверскай і Галштынскай парод.
На тэрыторыі КСЦ «Гіпіка» створаны камфортныя ўмовы як для сямейнага адпачынку, так і для адпачынку дружных кампаній. Для размяшчэння гасцей прапануюцца два двухпавярховыя дамы, якія ствараюць утульнасць цеплынёй каміна і пахам натуральнай сасны. У кожным з дамоў могуць размясціцца да 12 чалавек. Таксама ёсць утульнае кафэ 1-ай катэгорыі «Страўня ў Дарагастайскага», аформленае пад даўніну. У кафэ прапануюцца стравы нацыянальнай, еўрапейскай кухні, фірменныя стравы, прыгатаваныя па рэцэптах старажытнай эпохі.
Да паслуг адпачывальнікаў: прагулка на фаэтоне, конныя паказальныя выступленні, більярдныя залы, тэнісны корт, валейбольная пляцоўка. А завяршэннем актыўна праведзенага дня стане наведванне духмянай рускай лазні.
Праўленне КСЦ «Гіпіка» зацікаўлена ў распрацоўцы конных і іншых турыстычных маршрутаў па Ашмянскім краі, каб як мага больш людзей пазнаёміліся з тутэйшымі мясцінамі і героямі мінулых стагоддзяў. Тут рады ўсім, хто любіць коней і падарожжа. І напэўна, вялікі маршалак Дарагастайскі быў бы шчаслівы, калі б мог убачыць такі працяг сваёй любімай справы.