13 кастрычніка ў раённым цэнтры культуры прайшлі раённы злёт і конкурс маладых спецыялістаў устаноў і арганізацый раёна «Малады спецыяліст 21 стагоддзя».
Спецыялісты розных сфер (банка, ЖКГ, культуры і інш.) распавялі маладым спецыялістам аб тых ільготах, якімі яны могуць карыстацца, пра магчымасці, аб падтрымцы дзяржавы і раённага кіраўніцтва, пра багатую гісторыю Ашмяншчыны, а таксама адказалі на пытанні, што задаваліся з залы.
У конкурсе прынялі ўдзел 9 маладых спецыялістаў. Мэтай конкурсу з'яўлялася садзейнічанне прафесійнай і сацыяльнай адаптацыі, пашырэнне дыяпазону зносін і развіццё творчага патэнцыялу маладых спецыялістаў.
Конкурс праходзіў у 3 этапы: 1 - конкурс эсэ (сачыненне, разважанне) на тэму «Сваёй прафесіяй ганаруся», 2 - візітоўка «Да вяршыняў майстэрства», і завяршальны 3 этап - творчы конкурс «Творчасць адлюстраванне асобы».
Цёплая атмасфера, сяброўская падтрымка працоўных калектываў панавалі ў глядзельнай зале, што дапамагала канкурсантам быць больш упэўненымі на сцэне.
Месцы размеркаваліся наступным чынам: 3 месца - Павел Леанідавіч Тармасевіч, настаўнік фізікі і інфарматыкі ДУА «Барунскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа», 2 месца - Дзіяна Леанідаўна Кеўра, педагог-псіхолаг ДУА «Цуденішскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі- сад-сярэдняя школа». Пераможцам конкусу стала Таццяна Уладзіміраўна Сідарэвіч, настаўнік замежных моў ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Ашмяны».