21 кастрычнiка вось ужо ў трэцi раз прывiтальны горад Мiнск сустракаў удзельнiкаў Мiжнароднага конкурсу «New Style», якi праходзiць пры падтрымцы Мiнiстэрства культуры Расiйскай Федэрацыi. У гэтым годзе паспрабаваць свае сiлы ў творчых спаборнiцтвах сустрэлiся юныя музыканты, танцоры, спартсмены мастацкай гiмнастыкi, акцёры i мастакi з Латвii, Украiны, Расii i Беларусi. Увесь конкурс прайшоў у атмасферы свята творчасцi, дабрынi i ўрачыстасцi мастацтва. Арганiзатары конкурсу старалiся зрабiць гэты дзень памятным для кожнага канкурсанта, каб кожны маленькi артыст атрымаў сваю «хвiлiну славы».
Навучэнцы ДУА «Гальшанская дзiцячая школа мастацтваў» паспрабавалi свае сiлы у iнструментальным выканальнiцтве як сольным, так i ансамблевым: Ласёнак Данiiл (баян), Казлоўская Анастасiя (баян), Ягела Валянцiна (скрыпка). Усе выкананыя нумары нашых вучняў былi высока ацэнены кампетэнтным журы:
Дыпломам Лаўрэата 1 ступенi ўзнагароджаны ансамбль баянiстаў «Scerzo Fest» у складзе Ласёнка Данiiла i Казлоўскай Анастасii (настаўнiк Каспяровiч Н.К.).
Дыпломам Лаурэата 3 ступенi ўзнагароджаны Ласёнак Данiiл (настаўнiк Каспяровiч Н.К.).
Дыпломам 1 ступенi ўзнагароджана Казлоўская Анастасiя (настаўнiк Каспяровiч Н.К.).
Дыплом 1 ступенi атрымала Ягела Валянцiна (настаўнiк Калядка А.I., канцэртмайстар Касцючэнка Л.В.).
Вiншуем усiх удзельнiкаў конкурсу i жадаем новых перамог!