Паважаныя жыхары і госці г. Ашмяны і раёна!
У адпаведнасці з распараджэннем старшыні Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта ад 12 верасня 2018 г. № 94-р У г.Ашмяны па вул. Першамайскай і Плошчы 17 верасня (тэрыторыя гарадскога сквера) 21 кастрычніка 2018 года адбудзецца сельскагаспадарчая выстава-кірмаш «Восеньскі кірмаш».
У шырокім асартыменце будзе прадстаўлена прадукцыя сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, фермерскіх гаспадарак, дачнікаў, садаводаў, майстроў народных промыслаў раёна і вобласці.
Запрашаем пакупнікоў і прадаўцоў сельскагаспадарчай прадукцыі прыняць удзел у кірмашы. Па пытаннях, якія цікавяць, просім звяртацца ў аддзел эканомікі Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта (тэл./ факс 22145).