Галоўная / Навiны / Навiны раёна
21.09.2022

1 кастрычніка ў Ашмянах пройдзе раённы суботнік

Рашэннем Ашмянскага райвыканкама 1 кастрычніка ў Ашмянскім раёне абвешчаны суботнік.

Ашмянцы будуць добраўпарадкоўваць і прыводзіць у належны стан населеныя пункты, тэрыторыі могілак, воінскіх пахаванняў, помнікаў загінулым воінам-землякам, памятных месцаў, а таксама тэрыторыі, прылеглыя да жывёлагадоўчых ферм і комплексаў, рамонтна-механічных майстэрняў, арганізацый, устаноў адукацыі, гандлю і грамадскага харчавання, культуры і аховы здароўя.

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення раённага суботніка, будуць выкарыстаны на добраўпарадкаванне тэрыторыі горада і правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных Году гістарычнай памяці.

 Заробленыя ў дзень правядзення раённага суботніка грашовыя сродкі будуць пералічаныя арганізацыямі на разліковы рахунак Ашмянскага райвыканкама № BY94AKBB36415230009954200000 у адкрытым акцыянерным таварыстве «Ашчадны банк «Беларусбанк», горад Ашмяны цэнтр банкаўскіх паслуг № 418 АКВВУ2Х УНП 500088419 ОКПО 04064184.