Галоўная / Навiны / Навiны раёна
14.02.2022

15 лютага ў Ашмянах адбудзецца "Эстафета памяці"

   15 лютага ў рамках мерапрыемстваў да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў адбудзецца "Эстафета памяці" да месцаў пахаванняў загінуўшых воінаў-афганцаў,
якая стартуе ў 10.00 з плошчы ля будынка райвыканкама.

   Затым адбудзецца мітынг каля памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам каля будынка РАУС.

   Пачатак - у 11.00.

   У 12.00 запрашаем усіх воінаў-інтэрнацыяналістаў у раённы цэнтр культуры на сустрэчу-ўспамін «Над нашай памяццю час не падуладны».