Галоўная / Навiны / Навiны раёна
17.11.2021

19 лістапада ў 11.00 у аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ГУ «ТЦСАН Ашмянскага раёна» адбудзецца дыялогавая пляцоўка.

 Дыялогавая пляцоўка на тэму:
«Прафілактыка дэмаграфічнага старэння насельніцтва, стварэнне новых магчымасцяў для рэалізацыі патэнцыялу пажылых грамадзян, падаўжэнне іх актыўнага даўгалецця»


ПРАГРАМА І КЛЮЧАВЫЯ пытанні для абмеркавання:

1. «Новыя падыходы ў арганізацыі сацыяльнай работы з пажылымі людзьмі».
Дырэктар ДУ «ТЦСАН Ашмянскага раёна» Невяркевіч Л.Н.
2. «Асноўныя напрамкі дзейнасці аддзялення дзённага знаходжання і створаныя магчымасці для рэалізацыі патэнцыялу пажылых грамадзян».
Загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ГУ «ТЦСАН Ашмянскага раёна» Бітэль А.Г.
3. «Падтрымка і развіццё інтэлекту ў пажылым узросце».
Бібліёграф ДУК "Ашмянская раённая бібліятэка» Янкоўская Е.І.
4. «Прафілактыка дэмаграфічнага старэння насельніцтва і падаўжэнне іх актыўнага даўгалецця».
Намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі
УАЗ «Ашмянская цэнтральная раённая бальніца» Еўчыц І.Д.

Запрашаем прыняць удзел у дыялогавай пляцоўцы грамадзян пажылога ўзросту Ашмянскага раёна.

Месца правядзення: г. Ашмяны, вул. Савецкая, 21.
Тэлефон для даведак: 7-92-60