Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў адбудзецца ў 10.30 на плошчы ля будынка райвыканкама.
Аматары актыўнага ладу жыцця і спартсмены-лёгкаатлеты змогуць прыняць удзел у спаборніцтвах, выйшаўшы на адну з дыстанцый: "Спрынцік" (60 метраў-дзеці да 6 гадоў, 100 метраў - дзеці да 10 гадоў) "Ашмянская двойка" (2 кіламетры) "Ашмянская пяцёрка" (5 кіламетраў), "Ашмянская дзясятка" (10 кіламетраў).
Усе ўдзельнікі, якія стартуюць на дыстанцыях 2, 5, 10 км, павінны зарэгістравацца на сайце 42195.be.