Галоўная / Навiны / Навiны раёна
22.06.2020

22 чэрвеня-Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

   У гэты дзень мы ўспамінаем усіх, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод.
   Моладзь Ашмяншчыны, работнікі раённага цэнтра культуры далучыліся да абласной патрыятычнай акцыі " Мы памятаем!", якая прайшла ў гарадскім парку ў 4:00 раніцы. У памяць аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны былі запаленыя лампады.