Галоўная / Навiны / Навiны раёна
24.01.2023

25 студзеня стартуе 58-ы інтэрнацыянальны "Зорны паход" па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа

Па добрай традыцыі, закладзенай у 1966 годзе, студэнты БДПУ ім. М. Танка падчас зімовых канікул прымаюць удзел у "Зорным паходзе", мэтай якога з'яўляецца грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі. 10 атрадаў наведаюць розныя раёны нашай краіны. Не стаў выключэннем і Ашмянскі раён.

25 студзеня ўдзельнікі паходу прыбудуць у Ашмяны для правядзення мітынгаў, сустрэч з ветэранамі працы, азнаямлення з гістарычнымі месцамі і прадпрыемствамі раёна. Ва ўстановах адукацыі будуць праведзены прафарыентацыйныя сустрэчы, круглыя сталы, майстар-класы, спартыўныя спаборніцтвы і канцэртныя праграмы.