Галоўная / Навiны / Навiны раёна
17.04.2023

27 красавіка адбудзецца прафсаюзны прававы прыём грамадзян

27.04.2023 г.у Ашмянскім участку паштовай сувязі Смаргонскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта», г. Ашмяны, вуліца Савецкая 97, т. 8-01593 4-43-40, з 14.00 да 16.00 адбудзецца прафсаюзны прававы прыём грамадзян.

Прымае галоўны прававы інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва Жалудок Станіслаў Станіслававіч па пытаннях, што тычацца тлумачэнняў норм заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін.

У рамках прававога прыёму будзе праведзена мерапрыемства дня прававой асветы - "Асаблівасці рэгулявання працы асоб, якія працуюць па сумяшчальніцтве".