27 студзеня 2023 г. з 12.00 да 14.00 гадзін у кабінеце № 56 (4 паверх) Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта адбудзецца прыём грамадзян з адначасовым правядзеннем «прамой тэлефоннай лініі» па тэлефоне 7-23-66 намеснікам старшыні Лідскага міжраённага Камітэта дзяржаўнага кантролю Бортнікам Юрыем Канстанцінавічам.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца штодня з 8.00 да 13.00, 14.00 да 17.00 па тэлефоне 2-21-13.