Галоўная / Навiны / Навiны раёна
27.02.2020

Адкрытае першынство раёна па цяжкай атлетыцы прайшоў у Ашмянах

   У сярэдзіне лютага адбылося адкрытае першынства Ашмянскага раёна па цяжкай атлетыцы на прызы ўпраўлення адукацыі.
   Распараджэннем начальніка ўпраўлення Святланы Баркоўскай былі падрыхтаваныя ўзнагароды пераможцам і прызёрам гэтых масавых стартаў. Гэтым разам у барацьбу за медалі ўключылася больш за 60 школьнікаў.
   Юнакі змагаліся за ўзнагароды ў дзевяці вагавых катэгорыях, дзяўчынкі — у васьмі. Каб ніхто не апынуўся незаўважаным, былі ўведзеныя новыя катэгорыі - для самых юных удзельнікаў (тут перамогу атрымаў дзесяцігадовы Артур Матарас) і пачаткоўцаў атлетаў, якія робяць першыя крокі ў гэтым відзе спорту (узнагароду атрымаў Мікіта Баркоўскі).


Больш падрабязна чытайце на старонках газеты "Ашмянскі Веснік"