Галоўная / Навiны / Навiны раёна
18.11.2021

Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Ашмянскім раёне

   Сёння абласная інфармацыйная група наведала Ашмянскі раён. Сустрэча адбылася з працоўным калектывам ААТ Радыётэхніка.
   Тэматыка сустрэчы была шырокая. Рыбік Людміла Леанідаўна, галоўны рэдактар раённай газеты, распавяла пра медыякультуру і медыяплтрабленне ў беларускім грамадстве.
   З інфармацыяй па ахове працы на прадпрыемстве выступіла Сяргейчык Наталля Іванаўна, начальнік аддзела аховы працы УА Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Я. Купалы.
   Аб прафілактыцы траўматызму на працоўным месцы распавяла Адаменя Маргарыта Ігараўна, юрысконсульт юрыдычнага аддзела цэнтра кадравай і прававой работы УА ГрДУ .
   Аб стане спраў па прафілактыцы траўматызму ў Ашмянскім раёне распавяла Кухарэвіч Вольга Віктараўна, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, аб сітуацыі з пажарамі ў раёне далажыў Галгоўскі Вадзім Аляксеевіч, інспектар Ашмянскага РАНС. Вынікі сустрэчы падвёў Кіянко Сяргей Францавіч, намеснік генеральнага дырэктара па збыце энергіі РУП Гроднаэнерга.