Галоўная / Навiны / Навiны раёна
03.01.2020

Акцыя - віншаванне 100 - гадовага жыхара Ашмяншчыны

 

       3 студзеня 2020 года супрацоўнікі і валанцёры аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ДУ "ТЦСАН Ашмянскага раёна" сумесна з прадстаўнікамі органаў мясцовай улады, міліцыі, арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў прынялі ўдзел у акцыі-віншаванні 100-гадовага жыхара Ашмяншчыны Уладзіслава Казіміравіча Габрыяловіча. Дом імянінніка быў напоўнены музыкай, песнямі і цёплымі пажаданнямі.