Дабрачынную акцыю па бясплатным прававым кансультаванні ўсіх катэгорый грамадзян правялі аддзел ЗАГС Ашмянскага райвыканкама і натарыяльная кантора Ашмянскага раёна.
Звярнуўшыся ў прызначаны час у аддзел ЗАГС, Ашмянцы змаглі атрымаць кваліфікаваную дапамогу начальніка аддзела Іны Пад'ельскай і начальніка натарыяльнай канторы Таццяны Жукоўскай. Звароты тычыліся пытанняў агульнай уласнасці мужа і жонкі, парадку заключэння і афармлення шлюбных дагавораў, пагадненняў аб дзецях і аб выплаце аліментаў, парадку ўстанаўлення бацькоўства, заключэння і скасавання шлюбу, рэгістрацыі нараджэння і смерці. Таксама цікавілі жыхароў раёна парадак афармлення спадчынных правоў і складання завяшчанняў, пытанні куплі-продажу нерухомай і іншай маёмасці.