Галоўная / Навiны / Навiны раёна
21.12.2022

Аляксандр Вольфавіч павіншаваў маленькіх жыхароў Ашмянаў у рамках акцыі "Нашы дзеці"

У рамках дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" 20 снежня дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вольфавіч наведаў Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і сацыяльна-педагагічны цэнтр у г.Ашмяны.





На навагоднім свяце прысутнічалі таксама старшыня Ашмянскага райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын, начальнік упраўлення адукацыі Святлана Баркоўская.





Павіншаваўшы дзяцей з надыходзячым Новым годам і падарыўшы ім камп'ютар, бытавую тэхніку і салодкія падарункі, Аляксандр Вольфавіч адзначыў, што супрацоўнікі Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі традыцыйна ўдзельнічаюць у марафоне добрых спраў, які праходзіць у рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».