Галоўная / Навiны / Навiны раёна
13.07.2023

Аляксей Чарняўскі ўзначаліў КСУП "Крэйванцы"

Аляксей Сяргеевіч Чарняўскі прызначаны дырэктарам КСУП "Крэйванцы".

Аляксей Сяргеевіч нарадзіўся 20 снежня 1987 года ў вёсцы Каменны Лог Ашмянскага раёна. У 2006 годзе скончыў Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны прафесійны ліцэй, у 2022 годзе — Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. З 2006 года прайшоў працоўны шлях ад слесара па кантрольна-вымяральных прыборах і аўтаматыцы Ашмянскага РУП ЖКГ да галоўнага энергетыка КСУП «Прыгранічны». У 2020 годзе працаваў намеснікам дырэктара ў КСУП «Граўжышкі», затым – КСУП «Ашмянская Ясная паляна», з 2020 па 2023 год — першым намеснікам дырэктара КСУП «Крэйванцы».