Галоўная / Навiны / Навiны раёна
20.07.2020

Андрэй Барбашынскі - давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі-17 ліпеня пабываў ў Ашмянскім раённым філіяле аблспажыўтаварыства.

   Падчас сустрэчы Андрэй Барбашынскі спыніўся на пытаннях эканамічнай эфектыўнасці прадпрыемстваў, на ролі і падтрымцы дзяржавы, на функцыі кіраўніка. Гэтыя аспекты яму, як дырэктару прадпрыемства, на якім працуе больш за 200 чалавек, блізкія і зразумелыя. Відавочны і той факт, што рост заработнай платы заўсёды залежыць ад прадукцыйнасці працы, а адпаведна - ад жадання і стараннасці работніка. Гэтую думку неаднаразова падкрэсліваў і Аляксандр Лукашэнка, галоўныя тэзісы праграмы якога раскрыў Андрэй Станіслававіч. А яны паслядоўныя і празрыстыя: мір, незалежнасць, стабільнасць, сацыяльна-арыентаваная дзяржава.
   - Захаваць усё гэта-наша агульная задача, - завяршаючы сустрэчу, адзначыў Андрэй Барбашынскі, нагадаўшы пра адказную запазычанасць кожнага выбаршчыка.