Галоўная / Навiны / Навiны раёна
07.06.2021

Ашмянка Карына Несцерава заваявала золата на чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы

   На мінулым тыдні на сталічным стадыёне Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы прайшоў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па эстафетах. Наша зямлячка, юніёрка Карына Несцерава, святкавала перамогу на значным дарослым забегу.
   Пасля праведзенага раней паспяховага выступлення на Кубку Беларусі па лёгкай атлетыцы Карыну ўключылі ў склад нацыянальнай зборнай. Менавіта ў яе складзе яна бегла эстафету 4х100 метраў. Да фінішу дзяўчыны прыйшлі з вынікам 45.79 і відавочнай перамогай.
   Акрамя "Вікторыі" на чэмпіянаце Беларусі, былая выпускніца СШ №1 Імя М. М. Гружэўскага і Ашмянскай ДЮСШ імя А. Барбашынскага Карына Несцерава выканала нарматыў майстра спорту на заяўленай дыстанцыі.
    Віншуем Ашмянскую спартсменку і яе першага трэнера Сяргея Юшкоўскага!