Галоўная / Навiны / Навiны раёна
14.12.2021

Ашмянская каманда заняла першае месца на абласным турніры па дзюдо

   На адкрытым турніры Гродзенскай вобласці па дзюдо сярод хлопчыкаў і дзяўчынак 2011-2012 і 2013-2014 года нараджэння каманда Ашмянскай ДЮСШ заняла першае месца.
   Трэніруюцца хлопцы ў маладога і перспектыўнага трэнера Максіма Кардэлюка. У спаборніцтвах сярод дзяцей 2013-2014 года нараджэння бронзу заваявалі Яраслаў Мадекша і Данііл Шчука, якія выступілі ў вагавой катэгорыі да 32 кг, і Елісей Пугацэвіч - у вазе да 38 кг.
   Высокія вынікі паказалі прадстаўнікі Ашмянскай каманды 2011-2012 года нараджэння. У вазе да 28 кг другое месца заняў Раман Жукоўскі. На другую прыступку п'едэстала паднялася далікатная Ксенія Пашкевіч, якая выступіла ў вазе да 30 кг. золата турніру дасталася Івану Дране ў вазе да 32 кг. у гэтай жа вагавой катэгорыі трэцяе месца ў Мацвея Савіцкага. Лідарам у вагавой катэгорыі да 36 кг стаў Вадзім Мікішка. Трэцяе месца ў скарбонку каманды прынесла Караліна Мядзведзева. Увесь п'едэстал гонару дастаўся ашмянцам у вазе да 42 кг. Першае месца ў Ігната Войнюша, другое-у Івана Шаўлюка, трэцяе-у Іллі Гайдукевіча і Івана Гіруця. У вазе да 50кг вырваў перамогу ў сапернікаў Дзмітрый Апанасік, бронза - у Антона Дудко і Сцяпана Адашкевіча.
   Прызёры і пераможцы турніру ўзнагароджаны дыпломамі, медалямі і салодкімі прызамі – Ашмянскім пернікам. Спартсменам, якія занялі першае месца, уручаны таксама кубкі і падарункі.
    У агульнакамандным заліку ашмянскія дзюдаісты занялі на спаборніцтвах першае месца і былі ўдастоеныя кубка турніру Гродзенскай вобласці.

Ашмянскі Веснік