Галоўная / Навiны / Навiны раёна
13.03.2023

Ашмянскі раён заняў трэцяе месца ў аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы

Ашмянскі раён заняў трэцяе месца ў аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў рэгіёнах Гродзенскай вобласці сярод раёнаў другой групы.

Дыплом упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама за прызавое месца стаў пацвярджэннем яшчэ аднаго дасягнення сацыяльнай сферы Ашмяншчыны і сведчаннем актыўнага спартыўнага жыцця ў нашым раёне. Як адзначыла загадчыца сектара спорту і турызму райвыканкама Жанна Шыдлоўская, гэта важкі вынік вялікай дружнай каманды: работнікаў сектара, спецыялістаў фізкультурна-спартыўнага клуба, калектыву дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, настаўнікаў фізічнай культуры і вучняў устаноў адукацыі, энтузіястаў спорту і актыўнага ладу жыцця працоўных калектываў Ашмянскага раёна.