Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.06.2021

Ашмянскі РАУС наведаў начальнік УУС Дзмітрый Разянкоў

   У канцы красавіка ўказам кіраўніка дзяржавы начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама прызначаны палкоўнік міліцыі Дзмітрый Разянкоў. Да гэтага праваахоўнік быў першым намеснікам начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама-начальнікам крымінальнай міліцыі.
   У Гродзенскай вобласці-20 аддзелаў унутраных спраў. Новы кіраўнік вырашыў наведаць кожны з іх.
   - Адна з першачарговых задач такіх сустрэч-паглыбіцца ў сутнасць таго, што адбываецца ў аддзеле, пагутарыць з начальнікам, яго намеснікамі і кіраўнікамі службаў і даведацца аб напрацоўках і праблемных момантах на месцах, звярнуць увагу на стан матэрыяльна-тэхнічнай базы, каб у далейшым эфектыўна скарэктаваць працу міліцыі нашага рэгіёну, — адзначыў Дзмітрый Разянкоў.
   Кіраўнік міліцыі Гарадзеншчыны разам з начальнікам райаддзела міліцыі Аляксандрам Рэбо агледзеў дваровую тэрыторыю і месцы захоўвання аўтамабільнай тэхнікі, адзначыўшы пры гэтым чысціню і парадак, што кажа аб гаспадарскім падыходзе да спраў і кіраўніцтва, і падначаленых.
   На сустрэчы з кіраўніцтвам раённага аддзела начальнік УУС пазначыў задачы, пастаўленыя прэзідэнтам краіны перад праваахоўнікамі. Галоўная з іх-забяспечыць надзейную абарону інтарэсаў беларускіх грамадзян.
   − Чалавек і яго бяспека – асноўны напрамак у рабоце супрацоўнікаў міліцыі. Заўсёды варта рухацца толькі наперад, прымаць узважаныя і максімальна эфектыўныя рашэнні, дамагацца высокіх вынікаў аператыўна-службовай дзейнасці, павышаючы тым самым імідж праваахоўных органаў і ступень даверу да іх у насельніцтва — - адзначыў Дзмітрый Разянкоў.