У суботу на базе гвардзейскага зенітнага ракетнага палка ў Астравецкім раёне прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй для будучых выпускнікоў навучальных устаноў Ашмянскага раёна.
За некалькі гадзін, што юнакі і дзяўчаты знаходзіліся на тэрыторыі дзеючай часткі, яны змаглі сустрэцца з прадстаўнікамі розных воінскіх часцей і навучальных устаноў, а таксама прадстаўнікамі МНС, якія распавялі пра штодзённае жыццё абаронцы Айчыны.
Пазней перад хлопцамі правялі паказальныя выступленні кінолагі вайсковай часці 2044.
Таксама для адзінаццацікласнікаў працавалі выставы ўзбраення спецыяльнай ваеннай тэхнікі, экіпіроўкі і сучасных узораў зброі. Акрамя таго, кожны жадаючы мог разабраць і сабраць АК-74 і падрыхтаваць патронамі магазін для яго.