Галоўная / Навiны / Навiны раёна
11.01.2022

Ашмянскія валейбалісты зноў на п'едэстале пераможцаў

   У мінулыя выхадныя ў Маладзечне валейбалісты Ашмяншчыны прымалі ўдзел у Калядным турніры змешаных каманд (4 мужчыны і 2 жанчыны). Ашмянскую каманду прадстаўлялі Андрэй Вашкель, Кірыл Вашкель, Кірыл Кірдзік, Яраслаў Кірдзік, Аляксандр Пяткевіч, Жанна Глінская, Наталля Галамбоўская.

   Іх сапернікамі былі каманды Мінска, Маладзечна, Чысці. У ¼ фіналу Ашмянцы атрымалі перамогу над супернікамі з Маладзечна, але ў заключнай гульні з камандай Мінска занялі другое месца.

   Арганізатары турніру адзначылі высокі ўзровень спартыўнай падрыхтоўкі ашмянскіх валейбалістаў. Каманда ўзнагароджана медалямі і дыпломамі турніру.

Ашмянскі Веснік