Галоўная / Навiны / Навiны раёна
01.10.2020

Ашмянцы пра форум "Беларусь-гэта мы"

Валянціна Мікліс, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №2 г. Ашмяны:
   Агульнарэспубліканскі форум "Беларусь — гэта мы" - гэта яшчэ адзін спосаб паказаць, што мы, любім нашу краіну з яе шматпакутнай гісторыяй, непарушнай сталасцю і ўнікальным менталітэтам людзей. Любім яе ў той ступені, у якой дазваляе гэта рабіць сэрца грамадзяніна нашай краіны.
   Працавітасць і бесканфліктнасць беларусаў-асноўныя рысы іх менталітэту, яны гавораць самі за сябе. Сітуацыя, якая склалася ў краіне, створана знешнімі інфармацыйнымі сродкамі. Гэта барацьба інфармацыйных крыніц за авалоданне розумамі людзей. Шкада, што свядомасць некаторых людзей, змагло ўвабраць у сябе столькі негатыву і хлусні. Беларусь-гэта мы-і сёння ад нашага ўмення знайсці кампраміс залежыць будучыня роднай Беларусі.

Дар'я Якаўлева, юрысконсульт Ашмянскай раённай ветэрынарнай станцыі:
   — "Беларусь-гэта мы" - пад такой назвай ужо ў гэтую пятніцу, 2 кастрычніка, пройдзе моладзевы форум. Мне выпала ўнікальная магчымасць стаць удзельнікамі дадзенага мерапрыемства. Форум збярэ маіх аднагодкаў-прадстаўнікоў маладога і прагрэсіўнага пакалення — навучэнку і студэнцкую моладзь, маладых спецыялістаў, якія прайшлі шлях ад учарашняга абітурыента кваліфікаванага работніка.
   Лічу, падобныя мерапрыемствы вельмі карыснымі: маладыя людзі ў спакойнай і сяброўскай абстаноўцы могуць абмяняцца прафесійным вопытам, падзяліцца меркаваннем адносна тых ці іншых пытанняў, абмеркаваць актуальныя тэмы, уступіўшы ў канструктыўны дыялог з прадстаўнікамі розных арганізацый, абмеркаваць ініцыятывы, прапанаваць актуальныя практычныя рашэнні і ідэі, каб разам пабудаваць Беларусь будучыні.
   Спадзяюся, пасля форуму ва ўсіх нас застануцца толькі станоўчыя эмоцыі і ўспаміны, а час там будзе праведзены прадуктыўна.

Ашмянскі Веснік