Галоўная / Навiны / Навiны раёна
14.09.2022

Ашмянцы ўзнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі"

Напярэдадні Дня народнага адзінства, 9 верасня, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ»аб узнагароджанні". Дзяржаўных узнагарод удастоены 160 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці.

Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, смеласць і рашучасць, праяўленыя пры выратаванні людзей падчас пажару, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і распрацоўку інавацыйнай прадукцыі, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне судовай сістэмы, развіццё машынабудавання, нафтахімічнага комплексу, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі і прамысловасці, сродкаў масавай інфармацыі, заслугі ў адукацыі, медыцыне, навуцы, культуры, мастацтве і спорце.

Сярод узнагароджаных-нашы землякі. Медалём» За працоўныя заслугі «ўзнагароджаны начальнік мясатлушчавага цэха ААТ» Ашмянскі мясакамбінат «Таццяна Уладзіміраўна Бырда, дырэктар ААТ» Гальшанскі крухмальны завод «Сяргей Дзмітрыевіч Чудзілоўскі, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП» Гальшаны " Іван Іванавіч Шавель.