Галоўная / Навiны / Навiны раёна
17.03.2023

"Белая Русь" - народная партыя. Віктар Вайшнаровіч

Віктар Вайшнаровіч, дырэктар Ашмянскага аграрна-эканамічнага каледжа, дэпутат Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў, дэлегат Устаноўчага з'езда Беларускай партыі "Белая Русь":

- Час і абставіны прымусілі нас аб'яднацца ў партыю, каб дапамагаць Прэзідэнту ў рэалізацыі намаганняў на карысць міру, спакою, стабільнасці, справядлівасці, стварэння, забяспечваючы мэтанакіраванае сацыяльна-эканамічнае развіццё.

Народ асабліва востра разумее цяперашні няпросты час і адчувае тыя выклікі і пагрозы, на якія павінна адказаць дзяржава і грамадства. Мы, прыхільнікі беларускай партыі "Белая Русь", перакананыя, што, для таго каб павага да нашай дзяржаўнасці стала наймоцнай асновай сістэмы каштоўнасцяў любога калектыву, важны асабісты прыклад педагога, выхавальніка, кіраўніка прадпрыемства, дэпутата.

Свае надзеі звязваю з актыўнай працай членаў партыі па ўсіх напрамках дзейнасці. На ўстаноўчы з'езд еду з упэўненасцю, што ўсё ў нас атрымаецца: будзе створана народная партыя, магутная і аўтарытэтная, якая аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах патрыятычна настроеных прадстаўнікоў розных слаёў насельніцтва, гатовых працаваць і ствараць на карысць сваёй будучыні.