Галоўная / Навiны / Навiны раёна
03.06.2023

Беларускі саюз жанчын запрасіў выхаванцаў дамоў сямейнага тыпу ў цырк

Міжнародны дзень абароны дзяцей выхаванцы дамоў сямейнага тыпу з Ашмян сустрэлі ў Белдзяржцырку. Незабыўная паездка стала магчымай дзякуючы ініцыятыве грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын".

- Мэта мерапрыемства-падарыць незабыўнае і чароўнае свята маленькім жыхарам краіны і яшчэ раз нагадаць пра важнасць шчаслівага дзяцінства. У нашай краіне робіцца ўсё неабходнае, каб дзеці жылі ў камфортных умовах і развіваліся, – адзначыла старшыня Ашмянскай раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» Марына Куліковіч.

Цыркавая праграма "Неверагодны атракцыён" выклікала ў дзяцей буру эмоцый. Усе іх чаканні апраўдаліся спаўна. Маляўнічае шоу, яркія фотазоны, сувеніры пра наведванне цырка надоўга застануцца ў памяці кожнага гледача. За тым, што адбываецца на манежы яны сачылі, не адрываючыся, то захапляючыся відовішчнасцю нумароў, то дзівячыся выкананым трукам. Асабліва ўразіла юных гасцей цырка выступленне мотакаскадэраў і паветраных гімнастаў.