Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.12.2021

Бензапілы і аўтамагнітолы пазбавілася жыхарка вёскі Чуркі

   На што разлічвала жыхарка вёскі Чуркі, пакідаючы каля дома незачынены аўтамабіль, сказаць складана. То спадзявалася на прыстойных вяскоўцаў, то на праславутае «авось пранясе». Аднак не пранесла. Карыстаючыся неабачлівасцю гаспадыні аўто, пад покрывам ночы з незачыненай "Аўдзі 100" невядомыя здзейснілі крадзеж бензапілы "штыль 250" і аўтамагнітолы LG. Агульная сума шкоды склала 1200 рублёў.
  Па гарачых слядах праваахоўнікам удалося ўстанавіць, што крадзеж здзейснілі двое жыхароў Ашмянскага раёна, якія ўжо прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці. Дарэчы, адзін з іх раней быў судзімы і знаходзіцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Ашмянскага РАУС.
   Па факце крадзяжу раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па артыкуле 205, ч. 1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якая прадугледжвае штраф, папраўчыя работы, арышт, абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

Ашмянскі Веснік