Галоўная / Навiны / Навiны раёна
17.05.2021

Будаўніцтва кальцавой развязкі на скрыжаванні вуліц Якуба Коласа і Чырвонаармейскай падыходзіць да завяршэння

   Наступны тыдзень стане фінальнай ў будаўніцтве доўгачаканай кальцавой развязкі. Пра гэта паведаміў прараб Астравецкага ДРБУ-159 Андрэй Кумішча, які кіруе працамі на дадзеным аб'екце. Астравецкая дарожная арганізацыя, якая выйграла тэндэр на ажыццяўленне будаўнічых работ, стала падрадчыкам Ашмянскага РУП ЖКГ. З мясцовага бюджэту на будаўніцтва выдзелена 100 тысяч рублёў.
   За месяц, які згодна з праектам быў вызначаны на выкананне работ, дарожнікі дэмантавалі старыя пешаходныя дарожкі і бардзюры, зрабілі пярсцёнак, вакол якога паклалі тратуарную плітку. Замененыя дэмантаваныя тратуары. Праліўныя дажджы, якія зарадзілі на мінулым тыдні, трохі выбілі дарожнікаў з графіка, таму прыйшлося працаваць у выхадныя.
   На наступным тыдні дарожнікі фрэзай зрэжуць пласт старога пакрыцця праезнай часткі вуліцы, наўзамен якога будзе укатан новы асфальт.
   Застанецца толькі засеяць травой газон у цэнтры кальцавой развязкі і ўсталяваць неабходныя дарожныя знакі. І можна будзе аднаўляць рух транспарту, якое, бясспрэчна, стане больш бяспечным.

Ашмянскі Веснік