Галоўная / Навiны / Навiны раёна
16.04.2021

Дадзены старт праекту міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Культура аб'ядноўвае народы"

   У мінулую сераду ў рэжыме анлайн адбылася сустрэча партнёраў з боку Ашмянскага раёна і гміны Сувалкі па праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Культура аб'ядноўвае народы". Сустрэча паклала пачатак рэалізацыі праекта, які рэалізуецца па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва "Польшча-Беларусь-Украіна" Еўрапейскага інструмента суседства, а таксама стала чарговым крокам у працягу ўзаемных кантактаў.
   У рамках праекта прадугледжана правядзенне трохмесячных майстар-класаў для дзяцей па музычнай і харэаграфічнай народнай творчасці, а таксама рамесных майстэрняў па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.
   Мяркуецца, што будзе выпушчаны сумесны альбом "рамеснікі памежжа" аб рамесных традыцыях і майстрах двух рэгіёнаў.
   Мерапрыемствамі праекта стануць фестываль "Гальшанскі замак" у Ашмянскім раёне і свята "Купальская ноч" у Сувалках.
   Для арганізацыі і правядзення майстар-класаў творчым калектывам будуць набыты Музычныя інструменты і рамеснае абсталяванне. Праект таксама атрымае шырокую інфармацыйную падтрымку.