Галоўная / Навiны / Навiны раёна
05.02.2022

Дыялогавая пляцоўка “Партнёрства дзяржавы і сям'і ў інтарэсах будучых пакаленняў”

   У рамках абмеркавання праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 4 лютага ў ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна” адбылася дыялогавая пляцоўка з удзелам бацькоў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей  “Партнёрства дзяржавы і сям'і ў інтарэсах будучых пакаленняў”. 
  У рабоце дыялогавай пляцоўкі прынялі ўдзел начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Францаўна Губарава, начальніка аддзела ЗАГС Іна Віктараўна Пад'ельская, галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі райвыканкама Жанна Паўлаўна Загорская, першы сакратар РА ГА “БРСМ” Вікторыя Віктараўна Прэцкайла-Місюта, дырэктар ДУ “ТЦСАН Ашмянскага раёна” Лілія Мікалаеўна Невяркевіч, загадчык аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ДУ “ТЦСАН Ашмянскага раёна” Вольга Тадэвушаўна Хілінская, прадстаўнікі раённага Савета працоўнай моладзі пры РК ГА “БРСМ” Вадзім Аляксеевіч Галгоўскі і Дар'я Георгіеўна Буевіч.
  Падчас абмеркавання былі закранутыя пытанні шлюбу і сям'і ў сучасным грамадстве, дзяржаўнай падтрымкі сем'яў з дзецьмі ў Рэспубліцы Беларусь, гарантый і льгот для шматдзетных сем'яў у сферы адукацыі і працоўнага заканадаўства. Акцэнт быў зроблены на дапаўненнях і зменах, якія тычацца сям'і і шлюбу, падтрымкі моладзі, якія прапанаваны ў праекце абноўленай Канстытуцыі.
   Прысутныя выказалі сваё меркаванне па зменах у праекце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.