Галоўная / Навiны / Навiны раёна
18.05.2021

Дыялогавая пляцоўка, прымеркаваная да Дня сям'і

   15 мая, у Дзень сям'і, у рамках рэспубліканскай акцыі «Мая сям'я – мая краіна» у ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна» сабраліся шматдзетныя мамы на пасяджэнне клуба «Бацькоўскі ўніверсітэт», якое праходзіла ў фармаце дыялогавай пляцоўкі, каб пагаварыць пра тое, якія крокі прадпрымае дзяржава ў сферы сямейнай палітыкі, аб падыходах па ўмацаванні сям'і, аб сямейных каштоўнасцях і праблемах.
   У працы дыялогавай пляцоўкі прынялі ўдзел Іна Віктараўна Пад'ельская, начальніка аддзела ЗАГС, Куліковіч Марына Антонаўна, старшыня Ашмянскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын», Алена Феліксаўна Казакевіч, натарыус, Лілія Мікалаеўна Невяркевіч, дырэктар ДУ «ТЦСАН Ашмянскага раёна».
   Шматдзетныя мамы таксама ўключыліся ў абмеркаванне хвалюючых пытанняў. Дыялог атрымаўся даволі насычаным, бо размова вялася пра тое, што асабліва хвалюе жанчын — аб сям'і, якая дае ўсяму пачатак.
   Усім удзельніцам дыялогавай пляцоўкі былі ўручаны падарункі ад ДУ «ТЦСАН Ашымянскага раёна» і Ашмянскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын».