Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.12.2021

Дырэктарам ААТ "Аграпрамтэхніка" прызначаны Аляксандр Катовіч

   Аляксандр Гендрыкавіч Катовіч прызначаны дырэктарам Ашмянскага адкрытага акцыянернага таварыства "Аграпрамтэхніка". Аляксандр Генрыхавіч нарадзіўся 27 лютага 1977 года ў вёсцы Жупраны. У 1999 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці "механізацыя сельскай гаспадаркі". З перапынкам на службу ў шэрагах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь працаваў у ААТ «сельгасхімія": загадчыкам пунктам тэхнічнага забеспячэння трактароў, памочнікам брыгадзіра трактарнай брыгады, інжынерам-механікам, інжынерам пункта тэхнічнага абслугоўвання, начальнікам механізаванага атрада. З 2007 года і па цяперашні час працаваў галоўным інжынерам ААТ "Аграпрамтэхніка".