Галоўная / Навiны / Навiны раёна
13.03.2020

Дзевяць прызавых месцаў прывезлі ашмянскія спартсмены з абласной спартакіяды па цяжкай атлетыцы

   На працягу некалькіх дзён юнакі і дзяўчаты 2005 года нараджэння і маладзейшыя выступалі на цяжкаатлетычным памосце г. Гродна, дзе праходзіла абласная спартакіяда сярод ДЮСШ і СДЮШАР. Спартсмены з розных рэгіёнаў вялі барацьбу за прызавыя месцы ва ўсіх вагавых катэгорыях, а сустрэліся, каб памерацца сіламі, дзесяць каманд.
   Больш за трыццаць хлопцаў з Ашмянаў прынялі ўдзел у гэтым спартыўным свяце. Ашмянскія атлеты-Лізавета Матарас, Яўгенія Шумская і Дзмітрый Казлоўскі-занялі тры першыя месцы. Сярэбраныя медалі заваявалі Даніэль Жабінскі, Маргарыта Тамалойць, Ілля Кавалеўскі. Ва ўпартай барацьбе трэція месцы ў сваіх вагавых катэгорыях занялі Валерыя Пяткевіч, Кацярына Казлоўская, Мацвей Станкевіч. Акрамя таго, большая частка ашмянскіх атлетаў трапіла ў шасцёрку наймацнейшых у сваіх вагавых катэгорыях. Зрэшты, і тыя, ад каго гэтым разам адвярнулася ўдача, набылі бясцэнны вопыт удзелу ў спаборніцтвах.
   Усе пераможцы спартакіяды атрымалі прэмію ад кіраўніцтва Спартыўна-атлетычнага клуба «Аякс» за высокія спартыўныя дасягненні.
   У камандным першынстве нашы хлопцы саступілі 4 ачкі лідарам і занялі чацвёртае месца. Аднак ужо ў пачатку красавіка ў абласным цэнтры адбудуцца Алімпійскія дні моладзі па цяжкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2003 г. н. і маладзей, дзе наша каманда пастараецца ўзяць рэванш у каманд Гродна і Гродзенскага раёна.