Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.11.2022

Дзяржузнагароды ўдастоена працаўніца КСУП "Гальшаны" Вольга Батура

Дзяржаўных узнагарод удастоены 78 прадстаўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў і профільных адукацыйных устаноў аграпрамысловага комплексу. Ордэны, медалі і ганаровыя званні ім прысуджаны за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё АПК, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў. Адпаведны ўказ № 404 падпісаў 14 лістапада Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Сярод узнагароджаных-наша зямлячка. Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджана аператар машыннага даення малочнатаварнай фермы "Гальшаны КСУП Гальшаны" Вольга Батура.