Галоўная / Навiны / Навiны раёна
17.05.2021

Гальшанская Дзіцячая школа мастацтваў праводзіць адкрыты дабрачынны фестываль-конкурс мастацтваў "Музыка на далонях"

    Прыняць удзел у дабрачыннай акцыі можна як у вочнай форме, так і даслаўшы конкурснае выступленне на відэа.
   Конкурс пройдзе 22 мая ў Гальшанскім цэнтры культуры і вольнага часу. Праслухоўванне ўдзельнікаў завочнай формы адбудзецца праз тыдзень. Сваю творчасць канкурсанты змогуць прадэманстраваць у наступных намінацыях: «інструментальнае выканальніцтва», «вакал», «мастацкае слова», «харэаграфія», «выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «настаўнік і вучань, ва ўсіх відах мастацтва» і «мастацтва фатаграфіі». Што тычыцца узроставай катэгорыі ўдзельнікаў, то ён вельмі шырокі: самаму маленькаму можа быць менш за пяць гадоў, самому даросламу – васемнаццаць і старэй. У ансамблях ўзроставая катэгорыя вызначаецца па сярэднім узросце ўдзельніка.
   Частка сродкаў за ўдзел у конкурсе будзе пералічаная на лячэнне сямігадовага гродзенца Дзяніса Ўздульскага, які з нараджэння змагаецца з сур'ёзным захворваннем – эпілептычнай энцэфалапатыяй.