Галоўная / Навiны / Навiны раёна
23.11.2021

Гальшанскі крухмальны завод да свайго юбілею выдаў кнігу

   Да юбілею калектыў завода выдаў кнігу аб гісторыі і развіцці прадпрыемства, аб людзях, чые імёны ўпісаны ў стварэнне трывалага вытворчага працэсу і эканамічнага дабрабыту завадчан-паслядоўнікаў.
   Прэзентацыя кнігі "Гальшанскі крухмальны завод 125 гадоў" і святочны вечар — 26 лістапада ў 15.00 у Гальшанах у Цэнтры культуры.  Жадаючыя могуць прыняць удзел у імпрэзе.