Галоўная / Навiны / Навiны раёна
16.07.2020

Інфармацыйна-прапагандысцкія групы правялі сустрэчы з насельніцтвам

   Сёння інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама правялі сустрэчы з працоўнымі калектывамі Ашмянскага ўчастка электрасувязі, Ашмянскага ўчастка паштовай сувязі, раённага аддзялення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, КСУП «Гальшаны», тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, раённага цэнтра культуры, з жыхарамі Гродінскага сельсавета. У рамках абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы, якая сустрэлася з калектывам раённага аддзела Дэпартамента аховы, выступіў начальнік УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вайцешка.
   Асноўнай тэмай абмеркавання сталі пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці і Ашмянскага раёна ў прыватнасці, а таксама крокі нашай дзяржавы па шляху суверэннасці.
   За чвэрць стагоддзя Беларусь дасягнула многага. Была прынятая Канстытуцыя краіны, уведзены інстытут прэзідэнцтва, выбудаваная сістэма органаў дзяржаўнай улады. Засталіся ў мінулым татальны дэфіцыт, карткі і талоны на набыццё тавараў першай неабходнасці. Вырасла заработная плата, а з ёй і дабрабыт людзей. Пра гэта сведчаць аб'ёмы будаўніцтва жылля, развіццё сацыяльнай інфраструктуры, медыцыны, інфармацыйных тэхналогій, павышаную ўвагу да гісторыка-культурнай спадчыны і спорту.
    За апошняе дзесяцігоддзе ў Ашмянах выраслі новыя сучасныя мікрараёны Заходні і Барунскі, з'явіўся новы дзіцячы сад, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, спартыўныя пляцоўкі, пабудаваныя гандлёвыя цэнтры, гасцініцы, паспяхова функцыянуе сучасная транспартная развязка на ўездзе ў горад з боку аўтамагістралі Мінск — Вільнюс. Ашмянскім РУП ЖКГ мадэрнізуюцца кацельні, будуюцца станцыі абезжалезвання вады.
    У цэнтры ўсіх змяненняў — чалавек з яго патрэбамі і чаканнямі. За апошнія пяць гадоў у раёне пабудавана больш за 74 тысячы квадратных метраў жылля, дзякуючы чаму навасельцамі сталі 855 сем'яў. Пашыраецца спектр сацыяльных паслуг, расце колькасць сем'яў, якім прызначаны сямейны капітал у сувязі з нараджэннем трэцяга дзіцяці. Так, у 2019 годзе выдадзена 84 пасведчанні шматдзетнай сям'і.
    У рамках сустрэчы з працоўным калектывам ТЦСАН член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ад Гродзенскай вобласці Ігар Гедзіч акцэнтаваў сваю ўвагу на правільнасці курсу, якое трымае нашу дзяржаву ў сацыяльна-эканамічным развіцці. Таксама былі закранутыя пытанні развіцця прамысловасці, будаўніцтва, ІТ – сферы, адукацыі і аховы здароўя.
   - Калі казаць аб гісторыка-культурнай спадчыне, то, напэўна, самыя складаныя аб'екты, за якія адважыцца ўзяцца далёка не кожны-гэта помнікі архітэктуры, - адзначыў Ігар Гедзіч. - Вы самі можаце бачыць, як адраджаюцца Гальшанскі і Крэўскі замкі. Адноўленая сядзіба Міхаіла Клеафаса Агінскага ў Залессі, працягваецца рэканструкцыя фрагментаў Навагрудскага замка, палацавага комплексу ў Свяцку і Старога замка ў Гродне.
   Падчас сустрэчы Ашмянцы мелі магчымасць задаць пытанні Ігару Гедзічу. Ігар Мікалаевіч упэўнены, што праца са зваротамі грамадзян — найважнейшы напрамак дзейнасці органаў мясцовай улады. Правільна наладжаная і эфектыўная праца дапамагае ўладзе трымаць руку на пульсе, а людзям — вырашаць праблемы, з якімі самім справіцца не пад сілу.
   - Вы вельмі шмат робіце для дзяржавы, - звярнуўся Ігар Гедзіч да работнікаў сацыяльнай сферы. - Бо ваша праца з пажылымі і адзінокімі людзьмі патрабуе вялізнага цярпення і сіл. Дзякуючы вам, людзі атрымліваюць клопат і ўвагу, у якіх маюць патрэбу.
   У завяршэнні сустрэчы намеснік старшыні райвыканкама Наталля Станкевіч акцэнтавала ўвагу на працы ТЦСАН і развіцці сацыяльнай сферы ў Ашмянскім раёне.

"Ашмянскі Веснік"